Барысаўчанка ў ліку пераможцаў Рэспубліканскай выставы-конкурсу «Калядная зорка»

5 студзеня ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў і прызёраў XXI Рэспубліканскай выставы-конкурсу дэкаратыўна-прыкладной творчасці навучэнцаў «Калядная зорка».

Мэта конкурсу – папулярызацыя дэкаратыўна-прыкладной творчасці, захаванне і развіццё народных традыцый, выяўленне і падтрымка юных талентаў нашай краіны. Арганізатары мерапрыемства – Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, установа адукацыі «Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі».

У конкурсе ўдзельнічалі навучэнцы ва ўзросце ад 8 да 16 гадоў. Мінскую вобласць на выставе гэтага года прадстаўлялі 70 лепшых работ, абраных на абласным этапе.

Па выніках XXI Рэспубліканскай выставы-конкурсу «Калядная зорка» у намінацыі «Навагодняя паштоўка» уладальніцай дыплома ІІІ ступені стала Лiзавета Чарняўская, навучэнка ДУА «Беларускамоўная гiмназiя № 2 г. Барысава» (педагог Людмiла Мiкалаеўна Дзядкова).

Источник: Единство

Оставить Комментарий

Чтобы оставить отзыв авторизуйтесь или зарегистрируйтесть

Комментарии

Ничего не найдено.